1 лiпеня 2024, панядзелак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і ЕЗ падпісалі пагадненне аб бяспецы

2
Украіна і ЕЗ падпісалі пагадненне аб бяспецы

У ім ёсць два асноўныя раздзелы.

Украіна і Еўрапейскі Звяз падпісалі пагадненне аб бяспецы падчас Саміту лідараў у чацвер, 27 чэрвеня.

Дакумент падпісалі ў зале Еўрапейскай рады.

Як піша «Суспільне», у папярэднім тэксце дакумента змяшчаюцца два асноўныя раздзелы па бяспецы гарантый. Напрыклад, першы раздзел сфакусаваны на доўгатэрміновым забеспячэнні вайсковай тэхнікай, вайсковай падрыхтоўцы, абароннай рэформе, супрацоўніцтве абаронных індустрый Украіны і ЕЗ, абмене выведзвесткамі і да таго падобнае.

Другі раздзел прадугледжвае размінаванне і аднаўленне Украіны, працяг падтрымкі бежанцаў, захаванне і ўзмацненне антырасейскіх санкцый, стварэнне спецтрыбунала для палітычнай верхавіны РФ.

27 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыехаў у Брусэль для ўдзелу ў пасяджэнні Еўрапейскай рады і падпісання трох пагадненняў па бяспецы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках