1 лiпеня 2024, панядзелак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне ўзяліся за пастаўкі люксавых аўто ў Беларусь

3
У Нямеччыне ўзяліся за пастаўкі люксавых аўто ў Беларусь

У офісах аўтадылераў ідуць ператрусы.

Пракуратура падазрае іх у парушэнні эмбарга на продаж у Расею люксавых аўтамабіляў, паведамляе «Нямецкая хваля».

Паводле версіі следства, падазраваныя ўводзілі нямецкія ўлады ў зман, паведамляючы, што аўто экспартуюцца ў Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Турцыю. Насамрэч, мяркуе пракуратура, яны былі прададзеныя ў Расею.

На гэты момант праваахоўнікі расследуюць факты продажу 190 аўтамабіляў. 26 чэрвеня ў офісах аўтадылераў прайшлі ператрусы. Як паведамляе пракуратура, падчас ператрусаў былі атрыманыя «шырокія довады», а таксама арыштаваныя рахункі больш чым на 4,5 мільёны еўраў.

Раней стала вядома, што Нямеччына і Францыя заблакавалі ўвядзенне новых еўрапейскіх санкцыяў супраць Беларусі. Размова ішла, прынамсі, аб забароне на ўвоз заходніх аўтамабіляў у Беларусь. Забарона закране толькі аўтамабілі, якія могуць быць выкарыстаныя ў вайсковых мэтах.

За шырокую забарону выступалі краіны Балтыі і Польшча, якія падкрэслівалі, што гэтыя тавары праз «беларускае акно» трапляюць у Расею.

Берлін і Парыж мяркуюць, у сваю чаргу, што ў пытанні санкцый нельга ставіць Менск і Маскву на адну чашу шаляў, бо Беларусь усё яшчэ наўпрост не ўдзельнічае ў вайне Расеі супраць Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках