1 лiпеня 2024, панядзелак, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызаны расказалі падрабязнасці аб сістэме СПА, якая прыкрывае дачу Пуціна ў Сочы

Партызаны расказалі падрабязнасці аб сістэме СПА, якая прыкрывае дачу Пуціна ў Сочы

І заклікалі расейскіх вайскоўцаў ісці на супрацоўніцтва, каб выжыць.

Партызанскі рух выявіў сістэму СПА, якая прыкрывае дачу дыктатара Пуціна ў Сочы. Агент змог паказаць яе дакладнае месцазнаходжанне.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на рух супраціву «Атэш».

«Наш агент паведаміў аб выяўленні сістэмы супрацьпаветранай абароны «Панцыр-С1» у Сочы. Гэты комплекс размешчаны ў 15 км ад Бачарова Ручая ў Сочы», - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаюць партызаны, ён прызначаны для абароны ад паветраных пагроз і змяшчае ракеты, зенітныя гарматы, а таксама радар выяўлення і адсочвання паветраных цэляў.

Рух супраціву паказаў дакладныя каардынаты аб'екта:

▪ 43.534815, 39.813225

«Дзякуючы гэтай інфармацыі САУ могуць праводзіць ацэнку вайсковых магчымасцей, размеркавання сіл на тэрыторыі РФ і планаваць аперацыі па ліквідацыі важных вайсковых аб'ектаў», - падкрэслілі партызаны і заклікалі расейскіх вайскоўцаў ісці на супрацоўніцтва, каб выжыць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках