1 лiпеня 2024, панядзелак, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінабароны Польшчы: На нашых межах - орды бандытаў

2
Кіраўнік Мінабароны Польшчы: На нашых межах - орды бандытаў
Владислав Косиняк-Камыш
PAP/Paweł Supernak

Нелегалы спецыяльна навучаныя для нападаў на польскіх жаўнераў.

Польскі віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў аб вышэйшым узроўні гібрыднай вайны.

З ягоных слоў, на мяжы з Беларуссю Польшча мае справу не з мігрантамі, якія спрабуюць атрымаць прытулак у Еўразвязе, а «ордамі бандытаў»

Як паведамляе tvn24.pl, кіраўнік вайсковага ведамства прадставіў у парламенце праект паправак да законаў, якія рэгулююць дзеянні войска, паліцыі і памежнай службы ў выпадку пагрозы дзяржаўнай бяспецы.

Са слоў Касіняка-Камыша, нелегалы «нападаюць на мяжу і спрабуюць атакаваць <...> польскіх жаўнераў і афіцэраў», яны «падрыхтаваныя і навучаныя гэтаму».

- Гэта вышэйшы ўзровень гібрыднай вайны, накіраванай супраць Рэспублікі Польшча, вышэйшы ўзровень гэтай вайны, накіраванай сёння супраць бяспекі польскай дзяржавы, - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках