30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ў Брусэлі: Беларусы – еўрапейская нацыя

17
Зяленскі ў Брусэлі: Беларусы – еўрапейская нацыя

Месца нашай краіны - у ЕЗ.

Беларусь павінна пачаць перамовы аб уступленні ў Еўразвяз пасля вызвалення ад дэ-факта расейскай акупацыі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, 27 чэрвеня, падчас свайго выступу на адкрыцці пасяджэння саміту ЕЗ у Брусэлі, піша «Еўрапейская праўда».

Зяленскі падзякаваў еўрапейскім партнёрам за пачатак перамоў аб уступленні Украіны ў Еўразвяз, якія адбыліся 25 чэрвеня ў Люксембургу, а таксама павіншаваў Малдову, якая таксама атрымала згоду ЕЗ і пачала ўступныя перамовы.

- Я перакананы, што кожная еўрапейская нацыя, якая падзяляе агульныя еўрапейскія каштоўнасці, павінна быць часткай еўрапейскай сям'і. Гэта справядліва для Украіны. Гэта дакладна для Малдовы, Балкан, Грузіі. Я ўпэўнены, што момант Грузіі настане, і я ўпэўнены, што будуць прынятыя пастановы наконт Беларусі, бо гэта таксама еўрапейская нацыя, якая ў будучыні павінна быць у аб'яднанай Еўропе, - заявіў Зяленскі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках