30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як астудзіць кватэру без кандыцыянера: простыя парады

14
Як астудзіць кватэру без кандыцыянера: простыя парады

Спякотнае лета вучыць быць вынаходлівым.

Лета можа стаць сапраўдным выпрабаваннем не толькі для вашага арганізма, але і для кватэры ці офісу, дзе даводзіцца змагацца з наступствамі гарачага надвор'я за акном. «24 канал» сабраў некалькі дзейсных парад, як астудзіць памяшканне ў спякоту.

1. Заклеіць вокны з сонечнага боку святлоадбівальнай плёнкай.

У гарачыя дні максімальны цеплаабмен у памяшканні адбываецца менавіта праз вокны, акрамя таго, сонечныя прамяні награваюць паветра і паверхні, на якія трапляюць унутр памяшканні. Стварыўшы перашкоду для траплення сонца ў пакой, вы папярэдзіце нагрэў памяшкання.

Замест святлоадбівальнай плёнкі ў хатніх умовах можна таксама скарыстацца харчовай фольгай ці люстраной паперай для пакавання падарункаў.

2. Вентылятар – выдатная альтэрнатыва кандыцыянеру

Звычайны вентылятар у спалучэнні з некалькімі пластыкавымі бутэлькамі з прахалоднай ці нават замарожанай вадой. Такі самаробны ахаладжальнік можа забяспечыць пажаданую прахалоду ў спякоту не горш магутнага кандыцыянера. Бутэлькі з ледзяной вадкасцю дастаткова размясціць перад працуючым вентылятарам – эфект адчуеце адразу!

У адрозненне ад кандыцыянера такі самаробны ахаладжальнік паветра не пагражае вам прастудай.

3. Вільготная ўборка

У спякотнае надворʼе яе варта рабіць часцей. Для ўзмацнення ўвільгатняльнага дзеяння можна распырскваць ваду па пакоях звычайным пульверызатарам.

Не бойцеся пырснуць крыху вады на сцены, вокны, шторы, мэблю. Можаце таксама расставіць па кватэры ёмістасці з прахалоднай вадой. Выпараючыся, яна будзе астуджаць паветра ў пакоі і будзе зніжаць яго тэмпературу.

Варта памятаць, што пры падвышанай вільготнасці паветра пераносіць спякоту нашмат цяжэй!

4. Адмоўцеся на лета ад дываноў

На спякотны перыяд лепш прыбраць з памяшкання лішнія пылазборнікі. Паспрабуйце асвяжыць інтэрʼер кватэры, забраўшы дываны – дадайце жывых раслін.

Лёгкую прахалоду зможаце адчуць, проста ходзячы басанож па чыстай падлозе.

Калі ж у памяшканні, дзе вы ў спякоту праводзіце шмат часу, усё ж працуюць кандыцыянеры, прытрымлівайцеся простых правіл:

Аптымальнай у памяшканні лічыцца тэмпература 18-24 градусаў, а вільготнасць – 40-60%;

Не павінна быць моцнага скразняку;

Кандыцыянер дапамагае астудзіць памяшканне, але ён не дае свежага паветра, таму пакой з такім ахаладжальнікам трэба перыядычна праветрываць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках