1 лiпеня 2024, панядзелак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэм'ер Грузіі паабяцаў камандзе больш за $10 мільёнаў у выпадку перамогі над Гішпаніяй

13
Экс-прэм'ер Грузіі паабяцаў камандзе больш за $10 мільёнаў у выпадку перамогі над Гішпаніяй
БІДЗІНА ІВАНІШВІЛІ

Напярэдадні грузіны трыўмфальна перамаглі партугальцаў і выйшлі ў плэй-оф.

Грузінскі алігарх, былы прэм'ер-міністр Бідзіна Іванішвілі паабяцаў камандзе Грузіі выплаціць больш за 10 мільёнаў даляраў у выпадку выхаду каманды ў чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы, піша football.by.

У 1/8 фіналу каманда сустрэнецца з камандай Гішпаніі. Напярэдадні грузіны падолелі партугальцаў (2:0) і выйшлі ў плэй-оф.

– З ініцыятывы Бідзіны Іванішвілі ў выпадку перамогі ў 1/8 фіналу, у сустрэчы з Гішпаніяй і выхаду ў наступны этап каманда Грузіі атрымае ў якасці ўзнагароды дадаткова 30 мільёнаў лары (10,6 мільёна даляраў).

Іванішвілі дзякуе кожнаму гульцу футбольнай каманды, трэнерскаму штабу і грузінскім заўзятарам за гэтую «гістарычную перамогу мары».

Матч 1/8 фіналу Грузія – Гішпанія пройдзе ў нядзелю, 30 чэрвеня, і пачнецца ў 19 паводле менскага часу. Праўда, букмекеры з усіх васьмі параў называюць шанцы каманды Кварацхелія-Мікаўтадзэ-Мікаўтадзэ-Саньёля самымі ілюзорнымі. Каэфіцыент на перамогу Грузіі – 13,0 (на Славакію ў матчы з Англіяй – 9,0).

Пераможца пары Грузія – Гішпанія ў 1/4 фіналу згуляе з пераможцам пары Нямеччына – Данія.

У адборы да Еўра-2024 Грузія і Гішпанія гулялі ў адной групе. У Тбілісі грузінаў разграмілі з лікам 1:7, у Вальядалідзэ Грузія саступіла 1:3.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках