1 лiпеня 2024, панядзелак, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прадаецца жывы кракадзіл

10
У Менску прадаецца жывы кракадзіл

За колькі?

Нільскі кракадзіл з мянушкай Ленчык, паводле дакументаў – Дандзі, выстаўлены на гандаль, паведамілі на сайце Beltorgi.by.

Трынаццацігадовы самец (нарадзіўся 7 кастрычніка 2010 года) цяпер знаходзіцца ў Менскім заапарку. Кормяць кракадзіла курыцай і рыбай тройчы на тыдзень. За раз ён павінен з'ядаць 1–1,2 кг ежы.

Пачатковы кошт «лота» – Br2000, памер задатку – Br200, крок гандлю – Br100. Заяўкі можна падаваць з 30 чэрвеня да 29 ліпеня 2024 года. Гандаль адбудзецца 30 ліпеня 2024 года з 11:00 да 16:00 анлайн.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках