1 лiпеня 2024, панядзелак, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барэль: Украіна рухаецца да сяброўства ў ЕЗ з хуткасцю святла

3
Барэль: Украіна рухаецца да сяброўства ў ЕЗ з хуткасцю святла
ЖАЗЭП БАРЭЛЬ

Украіна стварыла новую дынаміку.

Працэс пашырэння ЕЗ раней быў не вельмі дынамічным, аднак Украіна стварыла новую дынаміку.

Пра гэта заявіў высокі прадстаўнік ЕЗ Жазэп Барэль, паведамляе «Укрінфарм».

«Я ніколі не бачыў такога моцнага жадання зрабіць краіну чальцом Еўрапейскага Звязу, як у выпадку Украіны», – сказаў ён.

Барэль зазначыў, што раней працэс пашырэння ЕЗ не быў вельмі дынамічным, але Украіна і яе палітычныя і ваенныя абставіны стварылі новую дынаміку.

«Я ніколі не бачыў, каб працэс ішоў так хутка, як ва Украіне. Ніколі. Вялікая розніца з кімсьці іншым. Міжурадавая канферэнцыя ўжо запусціла перамоўны працэс. Калі параўноўваць графік таго, што адбываецца ва Украіне, з іншымі справамі, то мы бяжым з хуткасцю святла», – падсумаваў высокі прадстаўнік ЕЗ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках