1 лiпеня 2024, панядзелак, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме не працуюць касы і СМІ, на Керчанскім мосце затор

4
У Крыме не працуюць касы і СМІ, на Керчанскім мосце затор

Хакеры ГУР атакавалі камунікацыйную інфраструктуру расейцаў.

Кіберспецыялісты ўкраінскай выведкі атакавалі камунікацыйную інфраструктуру расейцаў, у выніку чаго ў часова акупаваным Крыме не працуюць сэрверы прапагандысцкіх СМІ, а на Керчанскім мосце ўтварыліся заторы. Пра гэта Liga.net паведаміла крыніца ў Сілах абароны і выведкі Украіны.

Паводле яе словаў, кібератакі прадаўжаюцца другі дзень.

«Пасля ўчорашніх паразаў інфраструктуры крымскіх інтэрнэт-правайдараў сёння кіберспецыялісты ваеннай выведкі наносяць удары па сэрверах прапагандысцкіх СМІ, аператарах сувязі, сістэме рэгістрацыі і кантролю руху па Керчанскім мосце», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама прадаўжаюцца масавыя фішынгавыя атакі на мясцовых інтэрнэт-карыстальнікаў, адзначаюцца збоі ў працы сэрвісаў бухгалтарскага ўліку, не працуюць касавыя апараты ў гандлёвых пунктах Керчы і Севастопаля.

Сярод іншага, масаваная DDos-атака ажыццяўляецца на сайт прапагандысцкага Керч FM і сэрверы аператара мабільнай сувязі «Міранда-медыя». Менавіта гэты аператар дае магістральныя каналы сувязі для кол-цэнтра акупацыйнай «адміністрацыі» Севастопаля, у выніку чаго нумар адзінага кантакт-цэнтра перастаў працаваць, тлумачыць суразмоўца.

У выніку паразы сістэмы рэгістрацыі і кантролю руху ўзнікла вялікая чарга з аўтамабіляў, якія хочуць праехаць па Керчанскім мосце. Толькі цягам гадзіны затор вырас у шэсць разоў, і ўжо раніцай у чарзе налічвалася блізу 300 машынаў, заявілі ў Сілах абароны і выведкі Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках