30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі таксіст у Варшаве зарабіў больш за $300 даляраў за змену

8
Беларускі таксіст у Варшаве зарабіў больш за $300 даляраў за змену

Уся справа ў новым законе.

Карыстальнік TikTok пад нікам Arturio, які працуе ў таксі ў Варшаве, паказаў заробак за 12-гадзінную змену – прыкладна 300 даляраў чыстымі. Кошты выраслі пасля зменаў у заканадаўстве, якія пачалі дзеянне з 17 чэрвеня: цяпер працаваць у таксі можна толькі з польскімі правамі кіроўцы. Праз гэта з рынку давялося сысці шматлікім эмігрантам, піша «Мост».

Малады чалавек паказаў разлік за адзін працоўны дзень. Ягоны заробак склаў 1527 злотых, выдаткі – 272, а чысты прыбытак – 1255 злотых.

– Польскае таксі цяпер проста вар'яцее, – кажа беларус.

Рост ставак таксіст звязвае з новымі правіламі.

– З 17 дня пачалася проста нейкая вакханалія. У дадатках таксі цэлымі днямі гараць каэфіцыенты. Такога не было на маёй памяці ніколі, а я два гады амаль працую. Праграмы даюць нерэальныя бонусы.

Праўда, пазней малады чалавек напісаў, што «халява» доўжылася толькі тыдзень.

У каментарах ягоныя калегі больш стрыманыя ў ацэнках. Некаторыя гавораць, што такі ажыятаж толькі ў Варшаве.

Адкуль такі заробак?

З 17 чэрвеня ўсе таксісты ў Польшчы павінны мець польскае пасведчанне кіроўцы. Гэта датычыцца і тых, хто працуе праз мабільныя праграмы. Абмяняць на польскае пасведчанне правы, выдадзеныя на радзіме, напрыклад у Беларусі, Украіне ці Грузіі, можна праз 185 дзён пасля пераезду ў Польшчу, а працэс абмену ў некаторых гарадах займае два месяцы. Таму з рынку сышлі многія эмігранты, якія прыехалі ў Польшчу нядаўна.

Паводле звестак Bolt, 17 чэрвеня ў Варшаве праз гэта дадатак ездзіла на 26% менш, чым звычайна. FreeNow адключыў блізу 15% кіроўцаў. Прадстаўніца кампаніі Uber Polska у каментары TVN24 заяўляла, што ў найбуйнейшых гарадах рынак пакіне да 30% кіроўцаў, якія здзяйсняюць амаль палову паездак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках