30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі сёлета каштуюць аўтобусныя туры на Чорнае мора ў Грузію з Беларусі

9
Колькі сёлета каштуюць аўтобусныя туры на Чорнае мора ў Грузію з Беларусі

Размова ідзе пра аўтобусныя туры ў Кабулеці і Батумі.

Грузія сёлета вельмі папулярная ў беларусаў, якія хочуць нядорага адпачыць на моры. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі звяз турыстычных арганізацый.

Размова ідзе пра аўтобусныя туры ў Кабулеці і Батумі.

«Туры гэтыя прывабліваюць нашых турыстаў, нягледзячы на доўгую дарогу. 14–16-дзённы тур уключае восем ці дзесяць начэй адпачынку на моры, астатні час займаюць экскурсіі і дарога», – расказалі эксперты.

На першы начлег турысты звычайна спыняюцца ў Варонежы, потым, паводле праграмы тураў, іх чакае пераезд па Ваенна-Грузінскай дарозе, дзе робяць прыпынкі для фотасесій. Пасля гэтага аўтобусы прыбываюць у Тбілісі, дзе падарожнікаў чакае яшчэ адзін начлег і цэлы дзень экскурсій па грузінскай сталіцы, а пасля – трансфер у Кабулеці ці Батумі.

Аўтобусы выязджаюць з Менска, абласных і многіх раённых беларускіх гарадоў.

«Сярэдні кошт такіх тураў вагаецца ад 340 да 450 даляраў на чалавека. Ёсць туры даражэйшыя з поўным пансіёнам – такі тур можа каштаваць і да 600 даляраў. Але таксама можна знайсці туры ад 280 даляраў на чалавека за тую самую 14-дзённую паездку з васьмідзённым адпачынкам на пляжы Кабулеці, праўда, у гэты кошт не ўключаныя экскурсійныя пакеты, за якія ўсё роўна давядзецца заплаціць па маршруце», – дадалі эксперты.

Сезон такіх тураў толькі пачаўся, канец чэрвеня ўважаецца за яго неафіцыйны старт, паколькі звычайна тым часам вада ў моры становіцца камфортнай для купання.

Як заявілі ў РСТА, таннейшым за аўтобусныя пляжныя туры ў Грузію для беларусаў будзе толькі адпачынак на курортах Краснадарскага краю ў Расеі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках