30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапанавалі вакансію «мэнэджара ў шашлыках»

13
Беларусам прапанавалі вакансію «мэнэджара ў шашлыках»

За 3000 рублёў за месяц.

Вакансія мэнэджара ў шашлыках з'явілася на расейскім партале пошуку працы. Спецыяліста шукае рэкламнае агенцтва, якое працуе з расейскімі праектамі Skyeng, Skysmart і «Пікабу». У Беларусі яны шукаюць мэнэджара ў шашлыках з дыстанцыйнай працай, піша «Наша Нiва».

У апісанні да вакансіі заробак пазначаны ў расейскіх рублях – ад 50 тысячаў да 80 тысячаў на рукі, гэта значыць ад 1,9 тысячы да 3 тысячаў беларускіх рублёў. Пры гэтым выязджаць за межы Беларусі не трэба, бо працаваць прапануюць дыстанцыйна.

Сярод абавязкаў у апісанні да вакансіі: набываць мяса паводле выгадных коштаў за кошт кампаніі, гатаваць марынад, пячы шашлык дыстанцыйна праз відэасувязь і нават працаваць у пары з піўным мэнэджарам, таксама дыстанцыйна.

Наняць гатовыя толькі кандыдатаў з досведам ад 1 да 3 гадоў, якія разумеюць розніцу паміж свінінай і курацінай і «ведаюць, чаму марынад на мінералцы лепшы, чым на маянэзе».

Працаваць трэба з 10:00 да 19:00, калі пастаўленая задача не выкананая раней.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках