30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Украіна і ЗША дамаўляюцца з Ізраілем пра перадачу 8 сістэмаў Patriot

3
FT: Украіна і ЗША дамаўляюцца з Ізраілем пра перадачу 8 сістэмаў Patriot

Ізраіль будзе выводзіць са строю восем батарэй Patriot і замяняць іх на больш сучасныя сістэмы.

Злучаныя Штаты Амерыкі, Ізраіль і Украіна вядуць перамовы пра пастаўкі Кіеву васьмі сістэмаў СПА Patriot.

Пра гэта паведамляе Financial Times.

Паводле звестак FT, пагадненне яшчэ не канчатковае, аднак яно, верагодна, прадугледжвае тое, што Patriot будуць спачатку адпраўленыя з Ізраіля ў ЗША, а потым дастаўленыя ва Украіну.

Цікава і тое, што ў красавіку ў Ізраілі заявілі, што будуць выводзіць са строю восем батарэй Patriot, якім ужо больш за 30 гадоў, і замяняць іх на больш сучасныя сістэмы. Аднак яны да гэтага часу выкарыстоўваюцца ў супрацьстаянні Ізраіля з ХАМАСам праз боязь, што напружанасць у адносінах з падтрыманай Іранам баявой групоўкай Хезбала можа перарасці ў поўнамаштабную вайну.

У выпадку калі Украіна сапраўды атрымае Patriot, гэта дазволіць істотна змяніць абароназдольнасць падчас расейскіх абстрэлаў.

Таксама крыніца FT адзначыла, што хоць перадача ўсіх васьмі сістэмаў абмяркоўваецца, не ўсе яны могуць быць адпраўленыя ва Украіну. Пры гэтым ва Украіне не пацвердзілі факт перамоваў.

«Украіна прадаўжае працаваць з рознымі краінамі свету над атрыманнем дадатковых сістэмаў Patriot. Мы яшчэ раз заклікаем усе краіны, якія маюць такія сістэмы, даць іх Украіне», – сказаў Кулеба ў інтэрв'ю Financial Times.

Акрамя перамоваў паміж ЗША і Украінай, адбыліся таксама прамыя перамовы паміж Ізраілем і Кіевам пра перадачу Patrio

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках