30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп абрынуўся на «мірны» план Пуціна

24
Трамп абрынуўся на «мірны» план Пуціна

І заявіў, што скончыць вайну ва Украіне яшчэ да сваёй інаўгурацыі.

Экс-прэзідэнт ЗША і кандыдат на пасаду кіраўніка Амерыкі Дональд Трамп назваў непрымальнай для ЗША «мірную» прапанову Пуціна па Украіне.

Аб гэтым ён сказаў на дэбатах з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у эфіры CNN.

«Не, яны непрымальныя. Але гэтая вайна не павінна была б пачацца», – сказаў Трамп на пытанне вядоўцы дэбатаў аб тым, ці прымальныя для яго вылучаныя Уладзімірам Пуціным умовы пасля заканчэння вайны ва Украіне.

У той жа час ён не адказаў канкрэтна, ці будзе ён згодны, каб Расея захавала акупаваныя часткі Украіны, калі гэта пакладзе канец вайне.

Трамп запэўніў, што змог бы скончыць вайну яшчэ да свайго ўступлення на прэзідэнцкую пасаду.

«Я зраблю, каб вайна была вырашана паміж Пуціным і Зяленскім», – заявіў Трамп.

Таксама ён сказаў, што Пуцін не ўвёў бы войскі ва Украіны, калі б Амерыкай кіраваў палітык, якога прэзідэнт РФ бы паважаў.

«Што да Расеі і Украіны, калі б у нас быў сапраўдны прэзідэнт, прэзідэнт, якога паважаў Пуцін, то ён бы ніколі не ўварваўся ва Украіну», – заявіў кандыдат у прэзідэнты ЗША.

Акрамя таго, Трамп паўтарыў свае папярэднія заявы аб тым, што Еўропа выдаткоўвае на падтрымку Украіны нашмат менш, чым ЗША. У той жа час ён не сказаў, ці будзе супраць уступлення Украіны ў NATO.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках