30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лебядзінае возера» у трох актах

2
«Лебядзінае возера» у трох актах

Спецназ знішчылі пазіцыю акупанта, які паверыў прапагандзе

Украінскія абаронцы працягваюць памяншаць баявыя магчымасці ворага і знішчаюць расейскіх акупантаў, якія чыняць злачынствы на чужой для іх зямлі. Пра адзін з выпадкаў распавялі Сілы Спецыяльных аперацый (ССА) УСУ.

Назвалі гэтую аперацыю «Лебядзінае возера», але на ўкраінскі лад. На апублікаваным роліку можна пачуць перахоп размовы байца УС РФ, які дзяліўся па рацыі існай сітуацыяй. Акупант стаў ахвярай уласнай прапаганды, бо расказваў наступнае:

«Гусі-лебедзі паляцелі, можа і з імі нешта ў разам ляцець. Гэта не выключана, паказвалі па тэлевізару… Проста зараз на мяне зграя ляціць».

Адбыўся інцыдэнт на часова захопленай частцы Запароскай вобласці. Яго словы часткова апынуліся праўдай, бо аператары FPV-дронаў 3-га асобнага палка ССА атакавалі варожую базу і гэта было таксама прадэманстравана на апублікаваным відэа.

У выніку паспяховых трапленняў расейцы страцілі браніраваны грузавік, а таксама некалькі адзінак асабовага саставу.

«Фінал. Вынік: гэты «балет» для акупантаў ва Украіне стане апошнім, бо ССА дастануць іх паўсюль», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках