2 лiпеня 2024, aўторак, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Hill: Пуціну ўсё цяжэй знайсці расейцаў, гатовых памерці за яго ва Украіне

7
The Hill: Пуціну ўсё цяжэй знайсці расейцаў, гатовых памерці за яго ва Украіне

Расейцы канчаткова страчваюць цікавасць да хуткай смерці на вайне.

Вайсковыя блогеры і шараговыя жаўнеры ўсё часцей публікуюць падрабязныя відэа жахлівых умоў на фронце. Кадравыя змены ў Міністэрстве абароны Расеі таксама намякаюць на афіцыйнае прызнанне таго, што нешта ідзе не зусім так, як сцвярджае крамлёўская прапаганда. Пра гэта піша выданне The Hill (пераклад – «Уніян»).

Адным з самых пераканаўчых сведчанняў незадаволенасці расейцаў вайной з'яўляецца рэкламны шчыт, які зусім нядаўна зʼявіўся ў Санкт-Пецярбургу. «У Горадзе-героі ёсць свае героі», – гаворыцца ў рэкламе. Людзям прапануюць запісацца ў войска і атрымаць каласальную выплату ў 1,3 мільёна рублёў, што эквівалентна гадавому заробку сярэдняга расейца.

«Але што асабліва важна ў гэтай прапанове, дык гэта тое, што рэкламны шчыт зʼявіўся ў другім горадзе Расеі, які, як і Масква, па большай частцы пазбаўлены ад трунаў і пратэзаў», – аналізуе выданне.

Жахі вайны ў пераважнай большасці сканцэнтраваны ў бедных правінцыях Расеі, дзе 1,3 мільёна рублёў складаюць заробак за некалькі гадоў. Гэта сведчыць аб тым, што Крэмль адчайна мае патрэбу ў рэкрутах.

Яшчэ важней тое, што два гады таму расейцам прапанавалі за рэгістрацыю 200 000 рублёў. Кошт навабранца вырас на 650 працэнтаў! Нават з улікам інфляцыі гэта вялізны рост, які сведчыць аб тым, што попыт на жаўнераў высокі, а прапанова нізкая.

- Іншымі словамі, расейцы ўсё больш не жадаюць служыць. Улічваючы больш за 535 000 забітых і параненых і больш за 1000 штодзённых ахвяр, расейцам час усвядоміць, што рэжым выкарыстоўвае іх як гарматнае мяса , – піша The Hill.

Такая змена настрояў, паводле звестак выдання, абяцае дрэнныя навіны рэжыму і самому Пуціну. Іх працоўная здагадка складалася ў тым, што расейцы любяць пакаранні; што яны слепа пойдуць на смерць. Энтузіязм з нагоды вайны, быў высокім на працягу некалькіх месяцаў пасля ўварвання, але ён аслабеў пасля зневажальнага сыходу Расеі з Кіеўскай, Сумскай, Чарнігаўскай, Харкаўскай і Херсонскай абласцей праз некалькі месяцаў.

З сярэдзіны 2023 года фронт амаль не рухаўся ні ў адным кірунку, а страты расейцаў павялічыліся амаль удвая: прыкладна з 600-800 чалавек у дзень да як мінімум 1200-1400 чалавек. Пуцін, як піша выданне, рады абмяняць жыцці расейцаў на некалькі квадратных міль украінскай зямлі. Аднак расейцы, відавочна, нарэшце прачынаюцца і выказваюць сваю нязгоду з бессэнсоўнай смерцю.

Пуцін і яго таварышы апынуліся ў бязвыхаднай сітуацыі. Калі яны спыняць мабілізацыю, то не змогуць перамагчы Украіну. Але калі яны гвалтоўна мабілізуюць салдат, то ўзмоцняць стымулы да дэзерцірства.

- Мы не ведаем, калі наступіць пераломны момант для рацыянальнага ўцёку, але мы можам зрабіць дзве здагадкі, – піша выданне.

Па-першае, чым даўжэй будзе працягвацца вайна, тым імавернай, што расейцы адмовяцца ваяваць. Бо прыток добраахвотнікаў змяншаецца, а гвалтоўная мабілізацыя аказваецца контрпрадуктыўнай, умовы для перагружаных жаўнераў фронту стануць невыноснымі. Час сапраўды не на баку Пуціна.

І па-другое, калі Расея зазнае буйную паразу, жаўнеры, хутчэй за ўсё, выратуюць свае шкуры, пакінуўшы карабель. Такая параза можа быць чым заўгодна: ад украінскага маршу на Маскву (вельмі малаверагодна) да чарговага гвалтоўнага вываду войскаў з часткі акупаванай тэрыторыі (цалкам імаверна). Страта ўсяго або часткі Крыма была б асабліва дэмаралізуючай.

- Мараль для Украіны і яе хаўруснікаў простая: трымайцеся. Расейцы, ад якіх чакаюць смерці, адмаўляюцца паміраць, – рэзюмуе The Hill.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках