2 лiпеня 2024, aўторак, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санэпідслужба абмежавала купанне на 13 пляжах

Санэпідслужба абмежавала купанне на 13 пляжах

Усе яны размешчаны ў трох рэгіёнах Беларусі.

«За апошні тыдзень чэрвеня абследаваны 364 пляжы, даследавана 877 пробаў вады, з якіх 21 не адпавядала гігіенічным нарматывам, у выніку чаго абмежавана купанне на 13 пляжах у трох рэгіёнах Беларусі», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У Гомельскай вобласці:

- забаронена купанне дзяцей, дарослых і заняткі воднымі тыпамі спорту на трох зонах рэкрэацыі на рацэ Сож у Гомельскім раёне: на набярэжнай, у раёне вуліцы Рачной пасёлка Чэнкі, а таксама ў раёне садоўніцкага таварыства «Скіток-2»;

- абмежавана купанне дзяцей на пляжы ў раёне парку культуры і адпачынку «Прыдняпроўскі» на рацэ Дняпро ў Жлобіне.

У Магілёўскай вобласці:

– забаронена купанне дзяцей, дарослых і заняткі воднымі тыпамі спорту на сажалцы Броды ў Магілёве, у зоне рэкрэацыі на рацэ Дняпро ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёну, а таксама на ўчастку ракі Проня (ніжэй за аўтамабільны мост) паблізу Дрыбіна.

- прыпынена купанне дзяцей і дарослых на Святым возеры ў Магілёве;

– абмежавана купанне дзяцей на гарадскім пляжы Магілёва на рацэ Дняпро, у зонах рэкрэацыі Вільчыцкага вадасховішча ў аграгарадку Вільчыцы Магілёўскага раёну, на вадасховішчы Рудзея ў раёне аграгарадка Гарбавічы Чавускага раёну, у месцы адпачынку на рацэ Вослеўка ля базы адпачынку «Глухарыны ток».

У Менскай вобласці прыпынена купанне дзяцей і дарослых у пляжнай зоне на рацэ Вызенка ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада Салігорскага раёну.

На падставе вынікаў лабараторных даследаванняў зняты абмежаванні ў трох зонах рэкрэацыі Салігорскага раёну: пляжныя зоны на вадаёме вёскі Саковічы, на «Старым пляжы» і пляжы санаторыя «Бярозка» Салігорскага вадасховішча.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках