Нацгвардыя збіла з «Іголкі» расейскі Су-25 у Данецкай вобласці
5- 28.06.2024, 19:31
- 15,076
Трапны стрэл паказалі на відэа.
Байцы ўкраінскай Нацгвардыі знішчылі варожы штурмавы самалёт Су-25. Гэта адбылося ў Данецкай вобласці.
Пра гэта паведамляе прэс–служба Нацгвардыі Украіны.
«Гвардзейцы знайшлі варожы Су-25, вядомы таксама пад назвай «Грач», які здзяйсняў баявы вылет», – гаворыцца ў паведамленні.
Зводны разлік пераноснага зенітна-ракетнага комплексу (ПЗРК) «Іголка» 31-й брыгады Нацыянальнай гвардыі Украіны дзейнічаў аператыўна і прафесійна.
«Трапным стрэлам штурмавік Су-25 быў збіты», – канстатуюць вайскоўцы.