1 лiпеня 2024, панядзелак, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лукашэнкі зноў пачаўся трэмар галавы

42
У Лукашэнкі зноў пачаўся трэмар галавы

Дыктатар у паніцы.

Беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец звярнуў увагу на балесны стан Лукашэнкі падчас кадравых прызначэнняў у чацвер, 27 чэрвеня.

«Лукашэнка ў паніцы. Ізноў пачаўся трэмар галавы.

Рашэнне аб адстаўцы міністра замежных спраў ён прыняў напярэдадні.

Раман Галоўчанка даведаўся аб новых прызначэннях проста на нарадзе», – напісаў Дзмітрый Балкунец.

Нагадаем, калі ў траўні 2023 года ўзурпатар захварэў, ён знік на пяць дзён. На 9 Траўня ён быў на парадзе ў Маскве, дзе заўважылі бінт на ягонай руцэ. Лукашэнка не змог прайсці некалькіх сотняў метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага сада, яго везлі асобна электрамабілем. Пасля гэтага вечарам ён першы раз за час свайго праўлення не змог прачытаць прамову на ўскладанні кветак на плошчы Перамогі.

Толькі 15 траўня Лукашэнку паказалі народу – ён наведваў камандны пункт ВПС і войскаў СПА. На моцна рэтушаваным фота ён выглядаў як васковая постаць.

А 23 лістапада, сустракаючы Пуціна на саміце АДКБ у Менску, Лукашэнка дзіўна дрыжаў. Раней такое дрыгаценне ў аб'ектыў не трапляла.

Такі трэмар можа быць як прыкметай старэння, так і сімптомам хвароб ці эмацыйнай напругі.

На нарадзе па меліярацыі і рабоце беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, якая праходзіла 19 снежня і дзе зноў дасталася прэмʼеру Галоўчанку, голас Аляксандра Лукашэнкі быў моцна ахрыплым.

Трэмар галавы паўтарыўся ў Лукашэнкі 9 студзеня гэтага года на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», якая адбылася ў Палацы Рэспублікі ў Менску. Тады прэс-служба апублікавала відэа з дыктатарам, які трасецца.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках