30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўкраінскіх Сумах выпалі дзіўныя ападкі

1
Ва ўкраінскіх Сумах выпалі дзіўныя ападкі

Хімічная зброя ці радыяцыя?

У ўкраінскіх Сумах зафіксавалі «дзіўныя» ападкі. Змена радыяцыйнага ці хімічнага фону не зафіксаваная.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на кіраўніка Сумскай гарадской вайсковай адміністрацыі Аляксея Драздзенкі ў Telegram.

Ён зазначыў, што ў Сумах не фіксуецца радыяцыйная і хімічная пагроза пасля незвычайных ападкаў.

Па экстраную медычную дапамогу звярнуўся адзін чалавек з алергічнай рэакцыяй. Ад шпіталізацыі адмовіўся, дапамога была аказана на месцы.

«Мы звярнуліся ў Сумскі абласны цэнтр кантролю і прафілактыкі хвароб Міністэрства аховы здароўя Украіны для высвятлення абставінаў. Таксама чакаем вынік экспертызы часціц і працуем у штатным рэжыме», – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, 27 чэрвеня ў Сумах зафіксавалі незвычайныя ападкі ў раёне вуліцы Прывакзальная. Жыхары гораду паведамлялі аб дрэнным самаадчуванні.

Са звестак мясцовых улад, ЦЭЦ у Сумах працавала ў звычайным рэжыме, аварый не было зафіксавана.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках