БПЛА атакавалі найбуйнейшы завод электронікі і вайсковую часць у Бранску
1- 28.06.2024, 12:23
- 4,152
![БПЛА атакавалі найбуйнейшы завод электронікі і вайсковую часць у Бранску](https://i.c97.org/ai/600746/aux-head-1719566402-20240326_foto2_360.jpg)
«Крэмній Эл» вырабляе кампаненты для зенітна-ракетных комплексаў РФ.
У Расеі 28 чэрвеня быў атакаваны завод «Крэмній Эл» у Бранску і вайсковая частка. Аб гэтым піша расейскае выданне ASTRA.
«Воінская частка ў горадзе Карачаў і завод «Крэмній Эл» у Бранску атакаваныя ўначы ў Бранскай вобласці. На заводзе пашкоджаны дах вытворчага корпуса, у вайсковай частцы склад. Пацярпелых няма», – гаворыцца ў паведамленні.
Завод мікраэлектронікі «Крэмній Эл» – адзін з найбуйнейшых у Расеі вытворцаў мікраэлектронікі. 90 працэнтаў вытворчасці тут ідзе ў вайсковую прадукцыю. Тут вырабляюць транзістары, дыёды, простыя модулі на іх аснове. Гэта значыць, гэта галоўны вытворца кампанентаў, якія выкарыстоўваюцца, напэўна, у абсалютна ўсіх вайсковых мікрасхемах у РФ.
![](https://i.c97.org/ai/600746/aux-1719566404-1.jpg)
Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз паведаміў аб адбіцці атакі БпЛА расейскай СПА.
«Горад Бранск зазнаў напад з дапамогай БПЛА. Пацярпелых няма. Дроны ліквідаваныя сродкамі РЭБ. З прычыны падзення беспілотніка часткова пашкоджаны дах адміністрацыйнага будынку. Шэсць рэактыўных беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу знішчана над тэрыторыяй Карачэўскага раёну сіламі СПА», – напісаў губернатар у сваім тэлеграме.
У расейскім абаронным ведамстве заявілі, што адбілі атаку БПЛА на тэрыторыі РФ.
«Дзяжурнымі сродкамі СПА перахоплена і знішчана 12 БПЛА над тэрыторыяй Бранскай вобласці, знішчана 9 БПЛА над тэрыторыяй Смаленскай вобласці, знішчаны 1 БПЛА ў Курскай вобласці і перахоплены 1 БПЛА ў Растоўскай вобласці», – гаворыцца ў паведамленні.