На аўкцыёне хацелі прадаць нерухомасць палітвязня
- 28.06.2024, 14:11
- 9,638
![На аўкцыёне хацелі прадаць нерухомасць палітвязня](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-148571-aux-head-20150422_stefanovich_charter97.org_360.jpg)
Але таргі пайшлі не паводле плану.
На аўкцыёне «БелЮрЗабеспячэнне» спрабавалі прадаць нерухомасць палітвязня Валянціна Стэфановіча.
На таргі была выстаўленая арыштаваная 1/7 частка адміністрацыйнага памяшкання ў Менску. Першы раз яе спрабавалі прадаць у красавіку гэтага года за 33,3 тысячы рублёў. Але тады пакупнікоў не знайшлося, адзначае zerkalo.io.
На другім аўкцыёне, які прайшоў 25 чэрвеня, пачатковы кошт знізілі да 26 640 рублёў. Аднак і на гэты раз не было ахвочых набыць адціснутую ў палітвязня маёмасць.