30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўпершыню «абнулілі» расейскі С-500 у Крыме

5
УСУ ўпершыню «абнулілі» расейскі С-500 у Крыме

Пры ўдары выкарыстоўвалі амерыканскія ракеты ATACMS.

Акупацыйнае войска РФ, папярэдне, упершыню страціла ў вайне свой найноўшы зенітны ракетны комплекс С-500 «Праметэй».

Аб знішчэнні ўстаноўкі паведаміў 28 чэрвеня ўплывовы ўкраінскі Telegram-канал «Дивізіон-«ТІВАЗ», які звязваюць з УСУ.

Спачатку блогер паведаміў аб вывядзенні са строю расейскага С-500. Пазней ён удакладніў, што знішчаная самая дарагая частка комплексу - радыёлакацыйная сістэма (РЛС), якая выяўляе варожыя паветраныя цэлі.

Паводле яго звестак, пры ўдары УСУ выкарыстоўвалі амерыканскія ракеты ATACMS у касетным варыянце.

Адзначым, што ніякіх пацвярджэнняў агучанай інфармацыі на сёння няма. Калі яна дакладная, у найбліжэйшыя дні варта чакаць паведамленняў ад УСУ і спадарожнікавых здымкаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках