30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарогу ў менскі аэрапорт будуць перацінаць дзве ночы запар

Дарогу ў менскі аэрапорт будуць перацінаць дзве ночы запар

Абмежаванні звязаныя з рамонтам.

У ноч на 30 чэрвеня і 1 ліпеня плануюць перакрываць рух транспарту на адцінку М-2 Менск - Нацыянальны аэрапорт Менск. Аб гэтым папярэдзілі прадстаўнікі сістэмы BelToll.

На адцінку аўтадарогі М-2 Менск — Нацыянальны аэрапорт Менск у раёне 23-га кіламетра будзе абмежаваны дарожны рух, г.зн., замест дзвюх палос застанецца толькі па адной у кожным кірунку. Адбудзецца гэта з 23:00 29 чэрвеня да 4:00 30 чэрвеня, а таксама з 23:00 30 чэрвеня да 4:00 1 ліпеня.

Пры гэтым у названыя прамежкі часу цягам гадзіны рух будзе цалкам закрыты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках