Трамп паабяцаў дамагчыся, каб Кітай плаціў ЗША «шмат грошай»
12- 28.06.2024, 18:25
- 5,328
![Трамп паабяцаў дамагчыся, каб Кітай плаціў ЗША «шмат грошай»](https://i.c97.org/ai/421849/aux-head-1620719039-20210511_china_usa_360_pixabay.jpg)
Паводле ягоных словаў, Кітай і іншыя краіны гадамі «абдзіралі» ЗША.
Увядзенне новай 10-адсоткавай мыты на ўсе імпартаваныя тавары дапаможа эканоміцы ЗША, заявіў Дональд Трамп на першых перадвыбарных дэбатах асноўных кандыдатаў у прэзідэнты.
«Гэта проста прымусіць краіны, якія гадамі абдзіралі нас, такія як Кітай і многія іншыя, калі быць сумленным у дачыненнм да Кітая, гэта проста прымусіць іх заплаціць нам кучу грошай», – сказаў Трамп.
У час свайго першага прэзідэнцкага тэрміну Трамп увёў тарыфы на замежную сталь і алюміній, пральныя машыны і тавары кітайскай вытворчасці прыкладна на $300 млрд. Ён ужо паабяцаў пры перамозе на выбарах увесці 10-адсоткавую мыту на ўвесь імпарт з усіх краінаў, мыту 60 адсоткаў на увесь кітайскі імпарт і стаадсоткавую мыту на ўсе аўтамабілі, вырабленыя па-за ЗША. Байдэн захаваў большую частку тарыфаў Трампа, у тым ліку на тавары кітайскай вытворчасці.
Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць у лістападзе, інаўгурацыя запланаваная на студзень 2025 года.