1 лiпеня 2024, панядзелак, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суперкампутар назваў фаварытаў у матчах 1/8 фіналу Еўра

4
Суперкампутар назваў фаварытаў у матчах 1/8 фіналу Еўра

Першыя матчы плэй-оф будуць згуляныя ўжо заўтра.

Суперкампутар статыстычнай кампаніі Opta ацаніў шанцы кожнай каманды ў 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы ў футболе 2024 года ў Нямеччыне.

Першыя матчы плэй-оф Еўра-2024 будуць згуляныя 29 чэрвеня. У Дортмундзе каманда Нямеччыны згуляе з Даніяй, у Берліне – Швэйцарыя з Італіяй.

Шанцы Нямеччыны на выхад у чвэрцьфінал ацэньваюцца як 69,66%, Даніі – 30,34%. Верагоднасць перамогі Італіі, дзейнага чэмпіёна Еўропы, ацэньваецца як 56,20%, Швэйцарыі — 43,80%.

Прагнозы Opta у астатніх матчах:

Гішпанія – Грузія (30 чэрвеня, Кёльн) – 82,40% / 17,60%;

Англія – Славакія (30 чэрвеня, Гельзенкірхен) – 75,35% / 24,65%;

Партугалія – Славенія (1 ліпеня, Франкфурт-на-Майне) – 72,25% / 24,75%;

Францыя – Бельгія (1 ліпеня, Дзюсельдорф) – 65,50% / 34,50%;

Румынія – Нідэрланды (2 ліпеня, Мюнхен) – 26,71% / 73,29%;

Аўстрыя – Турцыя (2 ліпеня, Лейпцыг) – 62,99% / 37,01%.

Самыя высокія шанцы на чэмпіёнства, паводле прагнозу Opta, у каманды Гішпаніі – 17,60%. Сярод фаварытаў таксама Англія (17, 46%), Нямеччына (16, 60%) і Францыя (12, 99%).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках