Дэсантнікі УСУ ўстанавілі сцяг Украіны ў адным з населеных пунктаў РФ
- 28.06.2024, 20:06
- 6,396
![Дэсантнікі УСУ ўстанавілі сцяг Украіны ў адным з населеных пунктаў РФ](https://i.c97.org/ai/600806/aux-head-1719594404-20240626__ sciag__360.jpg)
Відэафакт.
У Дзень Канстытуцыі Украіны байцы 71-й асобнай егерскай брыгады Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ з дапамогай дрона ўсталявалі сцяг Украіны ў адным з населеных пунктаў Расеі.
Пра гэта паведамляе Telegram Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ.
«Воіны 71-й асобнай егерскай брыгады ДШВ УС Украіны з дапамогай дрона ўсталявалі дзяржаўны сцяг Украіны ў адным з населеных пунктаў РФ. З Днём Канстытуцыі Украіны!» – гаворыцца ў паведамленні пад відэа.