1 лiпеня 2024, панядзелак, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санаторый, дзе адпачывалі беларускія касманаўты, прадаюць за грашы

9
Санаторый, дзе адпачывалі беларускія касманаўты, прадаюць за грашы

Просяць крыху больш за сотню даляраў.

Побач з трасай Менск – Масква прадаюць вядомы савецкі санаторый, заўважыў Realt.

Калісьці здраўніца «Нача» ў Крупскім раёне Менскай вобласці была вядомая на ўсю краіну.

Яе пабудавалі ў 1973 годзе на беразе аднайменнай ракі. Месцы былі настолькі маляўнічымі, што адпачываць тут любілі не толькі простыя завадчане, але і беларускія лётчыкі-касманаўты – Уладзімір Кавалёнак і Пётр Клімук.

Але напрыканцы 90-х прафілакторый зачыніўся. Некаторы час яго спрабавалі адрадзіць, але марна, і ў апошнія гады аб'ект быў закансерваваны.

Як паведамляе Realt, цяпер установу выставілі на аўкцыён, арганізаваны «БУТБ-Маёмасць».

Акрамя асноўнага чатырохпавярховага корпуса, з малатка ідуць шматлікія гаспадарчыя пабудовы, напрыклад: лазня, пральня, клуб, водагразелячэбніца і нават бамбасховішча.

Амаль 3 га землі, на якіх стаіць санаторый, аддаюцца ў арэнду на 50 гадоў.

Будучы ўладальнік зможа выкарыстаць будынкі санаторыя для праектаў у сферы турызму і аздараўлення, а яшчэ размясціць тут вытворчыя, адміністрацыйна-побытавыя і складскія памяшканні, аб'екты раздробнага гандлю і нават жыллё.

Дарэчы, месцазнаходжанне ў былога санаторыя вельмі выгаднае і з гледзішча лагістыкі: да трасы Берасце – Менск – Масква ўсяго 5 км. Да Менска пры гэтым 110 км, а да райцэнтра Крупкі – 15.

А галоўнае, паколькі аб'ект спрабуюць прадаць не ўпершыню, кошт ягоны істотна зніжаны. Гандаль пачнецца 26 ліпеня з адзнакі Br400.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках