2 лiпеня 2024, aўторак, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Світан: У расейцаў пачнуцца праблемы пасля паразы гэтага аб'екта ў Крыме

5
Світан: У расейцаў пачнуцца праблемы пасля паразы гэтага аб'екта ў Крыме

Як мінімум – з выкананнем шэрагу задачаў.

Нядаўна Сілы абароны Украіны знішчылі ў часова акупаваным Крыме расейскі Цэнтр касмічнага сачэння і сувязі. Менавіта ён дапамагаў ворагу наводзіць ракеты.

«Ёсць верагоднасць, што ў расейцаў будуць як мінімум праблемы з выкананнем некаторых задачаў», – заўважыў у эфіры «24 канала» ваенны эксперт, палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан.

Адзначаецца, што 29 чэрвеня ў акупаваным Крыме зноў было неспакойна. Гучна было, сярод іншага, у Балаклаве, на мысе Тарханкут, у Сакскім раёне, а таксама ў Севастопалі. Расейскія захопнікі заяўлялі пра працу СПА. У той самы час украінскія Сілы абароны афіцыйна пра паразу нейкіх аб'ектаў на паўвостраве не паведамлялі.

23 чэрвеня ў акупаваным Крыме адбыўся «пляскач». Паведамлялася пра паразу Цэнтра касмічнага сачэння і сувязі расейцаў.

У СМІ публікавалі спадарожнікавыя здымкі цэнтра пасля нападу. Адзначалася, што там знаходзіліся сістэмы спадарожнікавага назірання і збору інфармацыі «Ліяна», у якую ўваходзяць спадарожнікі «Лотас» і «Півоня-НКС».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках