2 лiпеня 2024, aўторак, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пянткоўскі: Пуцін фактычна прызнаў сваё паражэнне

12
Пянткоўскі: Пуцін фактычна прызнаў сваё паражэнне
АНДРЭЙ ПЯНТКОЎСКІ
ФОТА: SVABODA.ORG

Кіраўнік Крамля выставіў смяхотны ўльтыматум.

Ультыматум Пуціна, які ён абвясціў напярэдадні саміту міру ў Швэйцарыі, фактычна з'яўляецца прызнаннем паражэння, бо яго планы наконт Украіны праваліліся.

Такое меркаванне выказаў палітолаг Андрэй Пянткоўскі ў эфіры «Эспрэса».

«Ультыматум Пуціна - беспрэцэдэнтная ў гісторыі сусветных войнаў і сусветнай гісторыі прапанова - аддайце мне яшчэ і тыя тэрыторыі, якія я не змог у вас захапіць, тады я гатовы да замірэння. Ніхто гэта сур'ёзна не будзе разглядаць, ніхто не прыме. Але паглядзіце на гэты ўльтыматум з іншага боку, вачыма пуцінскага патрыятычнага быдла, якое яго падтрымлівае, - гэта адступленне», - растлумачыў палітолаг.

Ён нагадаў, што Пуцін пачаў вайну ўльтыматумам 30 краінам NATO.

«Пагражаючы знішчэннем, сказаў ім у дзень абвяшчэння вайны, што калі вы толькі наважыцеся дапамагаць украінцам, перашкаджаць мне разбураць Украіну, вас чакаюць такія катастрофы, якіх вы не ведалі цягам вашай тысячагадовай гісторыі. Гэта значыць, пагражаў ядзернай зброяй. Цяпер ужо зразумела, што гэта пустая пагроза, Захад яе не баіцца», - дадаў Пянткоўскі.

На яго думку, цяпер Пуціна больш непакоіць, як утрымацца ва ўладзе ў Расеі. І для гэтага ён будзе прыкладаць усе намаганні.

«Пуцін зараз заняты іншым пытаннем. Так, ён хацеў стаць уладаром Сусвету, ён быў упэўнены, што Кіеў за 7 дзён і што Захад адступіць ці ледзь не ў Ла-Манш. Але цяпер ён заняты іншым - яму трэба застацца ва ўладзе ў краіне, што пацярпела паражэнне. Таму што нават ягоны ўльтыматум, нахабны і смяхотны, - гэта прызнанне паразы яго планаў вайны, якую ён абвясціў 24 лютага», - дадаў палітолаг.

Пянткоўскі таксама ўпэўнены, што крамлёўскі дыктатар паспрабуе перакласці віну за паражэнне ў вайне на вайсковае камандаванне. Менавіта пра гэта сведчыць маштабная кампанія ў барацьбе з карупцыяй у расейскім Мінабароны.

«А як гэта зрабіць? Укласці нейкае пагадненне, якое пакіне ў яго ў руках большую частку тэрыторыі Украіны. Так што ён і спадзяецца прадаць свайму народу - свайму насельніцтву і сваім прыхільнікам – гэтую пастанову як ганаровую нічыю», - адзначыў палітолаг. З яго слоў, Пуцін, імаверна, будзе тлумачыць, што яму не ўдалося «ажыццявіць нашу велічную мэту» праз тое, што войска складаецца са злодзеяў і здраднікаў. І вінаваты для гэтага ўжо знойдзены.

«Уся яго барацьба з карупцыяй - гэта спроба абвінаваціць войска ў правале плана захопу Украіны. Усім вядома, што Цімур Іваноў быў партманэтам Шайгу, а сам Шайгу быў партманэтам Пуціна. І ўсе гэтыя мільярды адыходзілі ў кішэні пуцінскай групоўкі. Таму гэта смешна, што ён раптам даведаўся, што ў войску карупцыя», - заўважыў палітолаг.

Пянткоўскі патлумачыў, што Пуцін рыхтуе два крокі. Першы - «вырваць» пагадненне аб ганаровай нічыёй і «прадаць» гэта насельніцтву. Другі - абвінаваціць у правале захопу Украіны і Еўропы карумпаваных генералаў.

Нагадаем, 14 чэрвеня Уладзімір Пуцін выставіў цынічныя ўмовы спынення агню ва Украіне. Дарэчы, крамлёўскі дыктатар патрабуе «поўнага вываду» Сіл абароны з тэрыторыі чатырох абласцей Украіны і адмову ад уступлення ў NATO.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках