2 лiпеня 2024, aўторак, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы самалёт Кітая здзейсніў падазроную пасадку ў Маскве

11
Вайсковы самалёт Кітая здзейсніў падазроную пасадку ў Маскве

Раней Y-20 прызямляўся ў аэрапорце Менска.

У суботу, 29 чэрвеня, у Маскве здзейсніў пасадку вайскова-транспартны самалёт Y-20 з бартавым нумарам 20248 ВПС Кітая, паведамляе dialog.ua.

З'яўленне кітайскіх вайсковых самалётаў, здольных перавозіць вайсковыя грузы, выклікае занепакоенасць у кантэксце расейскай вайны супраць Украіны.

Аб прызямленні згаданага борта ў РФ паведамляюць інтэрнэт-парталы, якія адсочваюць перамяшчэнне авіяцыі. Афіцыйна аб мэтах візіту гэтага самалёта ў Маскву не паведамлялася.

Пры гэтым варта адзначыць, што на мінулым тыдні самалёт Y-20 ВПС Кітая прызямляўся ў аэрапорце Менска.

Тады ён даставіў кітайскіх вайскоўцаў, якія будуць удзельнічаць у парадзе да Дня незалежнасці Беларусі.

Раней на Захадзе заяўлялі са спасылкай на выведку, што на сёння няма фактаў, якія б сведчылі аб наўпроставых вайсковых пастаўках Кітая ў РФ.

У той жа час Пекін забяспечвае Маскву таварамі падвойнага прызначэння, якія выкарыстоўваюцца ў расейскай вайсковай прамысловасці для вытворчасці ўзбраенняў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках