2 лiпеня 2024, aўторак, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна запусціла серыйную вытворчасць дронаў з далёкасцю паразы больш за 1000 км

2
Украіна запусціла серыйную вытворчасць дронаў з далёкасцю паразы больш за 1000 км
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У «Укроборонпроме» правялі аналогію з гісторыяй пра Давіда і Галіяфа.

Украіна запусціла серыйную вытворчасць ударных дронаў з далёкасцю паразы больш за 1000 км.

Пра гэта генеральны дырэктар «Укроборонпрома» Герман Сметанін заявіў у інтэрв'ю Армия Inform.

«За дастаткова сціслы прамежак часу мы распрацавалі і запусцілі ў серыйную вытворчасць уласныя дальнабойныя ўдарныя дроны. Цяпер яны пашкоджваюць стратэгічныя абʼекты ворага на адлегласці больш за 1000 км», – сказаў ён.

На думку дырэктара «Укроборонпрома», капіяваць падыходы Расеі да такой вытворчасці не варта. Ён адзначыў, што Украіна стала «нелінейнай і інавацыйнай» у вытворчасці дронаў.

«Расея мае вялізныя рэсурсы і звышмагутную прамысловасць, таму слепа капіяваць яе падыход няма ніякага сэнсу. Мы вымушаны быць больш гнуткімі і вынаходлівымі. У свой час Давід зразумеў, што змагацца з Галіяфам метадамі самога ж Галіяфа – ілжывая ідэя. У выніку ён абраў тую зброю, якая магла прынесці перамогу і ўмела выкарыстаў яе», – дадаў Сметанін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках