2 лiпеня 2024, aўторак, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесар Гарварда: Надзвычай паспяховых людзей адрознівае адна рыса

7
Прафесар Гарварда: Надзвычай паспяховых людзей адрознівае адна рыса

Навуковец вывучыў кіраўнікоў са спісу Fortune 500 і лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.

Прафесар Гарвардскай бізнэс-школы Джозэф Фулер правёў некалькі гадоў, працуючы з самымі паспяховымі людзьмі свету і вывучаючы іх - ад кіраўнікоў са спісу Fortune 500 да лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.

Ён выявіў, што вельмі паспяховых людзей адрознівае ад усіх астатніх не іх упэўненасць або дзелавая хватка. Вызначальную ролю адыгрывае іх здольнасць да адаптацыі, піша CNBC Make It.

«Яны не прывязаныя да нейкага загадзя вызначанага кар'ернага шляху, які яны абралі, калі былі студэнтамі ці пачыналі сваю першую працу. Яны адкрытыя да нечаканых магчымасцяў і прымаюць змены, а не баяцца іх», - распавядае ён.

Ставіць кар'ерныя мэты і вызначаць тэрміны для іх дасягнення - гэта выдатна. Небяспека, са слоў Фулера, палягае ў тым, што вы так моцна схіляецеся да сваіх перакананняў, што становіцеся закрытымі для змены шляху.

Напрыклад, вы можаце адмовіцца ад працы ў невялікім стартапе, які вас цікавіць і добра аплачваецца, бо вы заўсёды планавалі працаваць у буйной, вядомай кампаніі. Ці ж у вас можа ўзнікнуць спакуса шукаць новую працу, нават калі вас задавальняе ваша цяперашняя пасада, праз тое, што вас не прасоўваюць па службе так хутка, як вы чакалі.

У абодвух выпадках «вы ігнаруеце тое, што вас матывуе або цікавіць, і замест гэтага дазваляеце жорсткім чаканням кіраваць вашай кар'ерай», кажа Фулер.

«Такі тып упартага мыслення не завядзе вас далёка», – тлумачыць ён.

Калі вы зацыкліваецеся на пэўным кар'ерным шляху, вы рызыкуеце не заўважыць іншых цікавых варыянтаў для свайго прафесійнага жыцця, дадае Фулер.

Характэрна, што паводле нядаўняга даследавання LinkedIn, адаптыўнасць - гэта адзін з soft skills (мяккія навыкі), які карыстаецца ўсё большым попытам у шырокім спектры галін.

Запатрабаванне ў гнуткіх, устойлівых супрацоўніках на працоўным месцы, паводле звестак LinkedIn, з'яўляецца наўпроставым следствам змен у працоўнай сіле пасля пандэміі каранавіруса: развіццё штучнага інтэлекту, шырокае ўкараненне выдаленай і гібрыднай працы, а таксама пяць пакаленняў, кожнае з якіх мае розныя стылі стасункаў і працоўны жаргон, якія зараз працуюць разам.

Працадаўцы хочуць наймаць людзей, якія могуць хутка адаптавацца да гэтых сталых змен, кажа віцэ-прэзідэнт LinkedIn Анэш Раман.

«Адаптыўнасць - гэта найлепшы спосаб праявіць сябе цяпер. У аснове кіравання зменамі ляжыць развіццё цягліц адаптыўнасці», - адзначае ён.

У той жа час Фулер кажа, што адаптыўнасць - «гэта навык, які рэдка можна знайсці». Людзі баяцца спрабаваць нешта новае і трываць няўдачы.

«Але вы не можаце расці, не выходзячы за межы сваёй зоны камфорту», – рэзюмуе прафесар.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках