4 лiпеня 2024, Чацвер, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Параненыя акупанты на мыліцах запісалі зварот да Пуціна

33
Параненыя акупанты на мыліцах запісалі зварот да Пуціна

Іх гоняць на штурмы ў гіпсе проста са шпіталяў.

У 26-м танкавым палку войска РФ у бой адпраўляюць загіпсаваных акупантаў. Расейскія генералы фактычна ашалелі, і довад гэтаму - відэазварот акупантаў з вайсковай часткі 52562 26-га танкавага палка 46-й дывізіі.

Салдаты Пуціна сабраліся, каб звярнуцца менавіта да яго, бо іх, параненых, на мыліцах, у гіпсе, недалечаных, без рэабілітацыі, без 45-дзённага адпачынку, адпраўляюць на баявыя заданні.

Відэа апублікавалі ў Telegram-канале “Отченаш на зв’язку”.

Салдаты заявілі, што, гледзячы на тое, што адбываецца, рукі разводзяць і палявыя медыкі, бо ўсё гэта - вынік усёдазволенасці камандзіраў.

Скаржнікі наіўна спадзяюцца, што ад смерці падчас штурму ім дапаможа выратавацца асабіста крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін ці хаця б вайсковая пракуратура.

Беззаконне, разброд і хістанні ў кірунку самазнішчэння войска РФ пацвердзіла і журналістка Анастасія Кашаварава.

Прадстаўніца расейскіх СМІ прызналася, што не ведае, пра што дакладаюць Пуціну блогеры і ваенкары, бо насамрэч камандзіры падманваюць асабовы склад.

Параненых салдат вывозяць са шпіталяў на падставе атрымання дакументаў або вяртання дадому і адпраўляюць на перадавую.

Кашаварава задалася пытаннем, як хутка на фронце будуць ліквідаваныя салдаты на мыліцах і ў гіпсе, якую карысць яны могуць прынесці ў баявых аперацыях.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках