4 лiпеня 2024, Чацвер, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Расея магла замінаваць крытычную падводную інфраструктуру ЕЗ

1
The Times: Расея магла замінаваць крытычную падводную інфраструктуру ЕЗ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Каб шпіёніць у Паўночным моры.

У прадстаўнікоў NATO ўзніклі падазрэнні наконт датычнасці Расеі да мінавання крытычна важнай падводнай інфраструктуры Еўрапейскага Звязу ў Паўночным моры. Звесткі аб гэтым яны атрымалі ад кампаній, якія кіруюць ключавымі нафтавымі і газавымі свідравымі ўстаноўкамі, трубаправодамі, электрычнымі і тэлекамунікацыйнымі кабелямі.

Як піша The Times, пасля разбурэння на газаправодах «Паўночны струмень» увосень 2022 года, абарона крытычна важнай падводнай інфраструктуры стала адным з галоўных кірункаў дзейнасці NATO і еўрапейскіх краін, якія маюць выхад да мора.

Для расейскіх спецслужбаў пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ключавымі цэлямі сталі кабелі электразабеспячэння і тэлефонныя кабелі, а таксама нафтавыя і газавыя трубаправоды. І калі раней для шпіянажу выкарыстоўваліся ў асноўным даследчыя судны або вайсковыя караблі, то цяпер часцей гэта невайсковыя судны, таму вызначыць яго складаней.

«Паводле інфармацыі службаў бяспекі Бельгіі, ніякіх довадаў мінавання кабеляў у тэрытарыяльных водах Бельгіі ці Нідэрландаў у Паўночным моры не было знойдзена. Аднак у пачатку вайны ва Украіне выбухоўку знайшлі на адным з брытанскіх караблёў», - заявіў прадстаўнік бельгійскага падраздзялення, якое займаецца марской бяспекай Томас Дэ Шпігелерэ.

Паводле даследавання бельгійскай газеты De Tijd, за апошняе дзесяцігоддзе больш за 160 невайсковых расейскіх суднаў здзейснілі 945 падазроных дзеянняў. Як мінімум 749 з 945 падазроных манеўраў адбыліся ў радыусе аднаго кіламетра ад трубаправодаў у Паўночным моры. Яшчэ 72 падазроныя дзеянні адбыліся паблізу кабеляў электраэнэргіі, а астатнія 124 - у раёнах, дзе пракладзеныя тэлекамунікацыйныя кабелі.

Што важна - інфармацыя аб месцы праходжання кабеляў і трубаправодаў вельмі неабходная расейцам, калі яны жадаюць зладзіць дыверсію на сістэмах энэргетычных камунікацый, падлучыцца да кабеляў сувязі або маніпуляваць імі.

Агулам аперацыі расейскіх спецслужбаў за мяжой на сёння дасягнулі маштабаў, не бачаных з часоў Халоднай вайны. Расея таксама звяртаецца да ўсё большага шантажу і фінансавых стымулаў, напрыклад, каб наняць немцаў для шпіянажу пасля адклікання з краін ЕЗ амаль 600 дыпламатаў РФ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках