2 лiпеня 2024, aўторак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арэстовіч як лакмусавая паперка

39
Арэстовіч як лакмусавая паперка
Ігар Эйдман

Кампанія аб'ектыўна правалілася.

Мне ўжо даўно ўсё было зразумела з Арэстовічам. Падпісчыкі памятаюць, напэўна, што пра тое, што ён прадаўся, я напісаў тут яшчэ ў пачатку восені мінулага года: «Арэстовіч, пры ўдзеле некаторых іншых нібыта праўкраінскіх блогераў, вядзе інфармацыйную кампанію, накіраваную на дэмаралізацыю і раскол украінскага грамадства». Адным з магчымых замоўцаў гэтай кампаніі я назваў тады Рамана Абрамовіча.

Кампанія гэтая аб'ектыўна правалілася. Але яе фундатары тым не менш, мабыць, не губляюць надзею. Упэўнены, што ўсе шматлікія апошнія інтэрв'ю Арэстовіча і пра Арэстовіча на раскручаных каналах праплачаныя. Тое, што адна з інтэрв'юераў – Сабчак – відавочнае таму сведчанне. Іншыя піяршчыкі гэтага персанажа, мусіць, нават не наўпроставыя агенты Крамля, а проста грошыкі вельмі любяць і гатовыя прыкінуцца, што не разумеюць, хто аплачвае піяр «Люсі».

Усё гэта падобна на рэалізацыю медыя-плана ў межах кампаніі па чарговай спробе прасунуць Арэстовіча і яго мэсэджы аб паразе. Радкі ў каштарысе гэтага медыя-плана займаюць тыя, хто яго апошнім часам запрашае ў эфіры і піярыць нечакана сінхронна і інтэнсіўна.

Арэстовіч - лакмусавая паперка. Тыя, хто мае з ім справу, з вялікай доляй імавернасці праплачаныя алігархамі, блізкімі да Крамля.

Ігар Эйдман, «Тэлеграм»

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках