2 лiпеня 2024, aўторак, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі дронаў атакавалі шэсць рэгіёнаў РФ

4
Дзясяткі дронаў атакавалі шэсць рэгіёнаў РФ

Расейскае Мінабароны раскрыла падрабязнасці.

У ноч з 29 на 30 чэрвеня расейскія рэгіёны зазналі маштабны напад беспілотнікаў. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны Расеі.

Як сцвярджае расейскае Мінабароны, сродкамі СПА было збіта:

15 БпЛА над тэрыторыяй Курскай вобласці;

Губернатар вобласці Аляксей Смірноў заявіў, што абломкі ўкраінскага беспілотніка самалётнага тыпу ўпалі ў сяле Гнілым Цімскага раёна.

«Ніхто з жыхароў не пацярпеў», - адзначыў Смірноў.

9 БПЛА над тэрыторыяй Ліпецкай вобласці;

Кіраўнік рэгіёну Ігар Артамонаў таксама пацвердзіў гэтую інфармацыю і заявіў, што ахвяр няма.

«Дзевяць БПЛА былі збітыя над прамысловай зонай Ліпецка. На месцы падзення абломкаў зараз працягваюць працаваць супрацоўнікі спецслужбаў. Ахвяр няма», - адзначыў Артамонаў.

Па чатыры над Варонежскай і Бранскай абласцямі;

Па два БПЛА над тэрыторыямі Арлоўскай і Белгарадскай абласцей.

Аб нападзе беспілотнікаў на Белгародшчыне ўначы паведаміў губернатар рэгіёну Вячаслаў Гладкоў.

«Два робаты-камікадзэ атакавалі шматкватэрны дом у горадзе Грайвароне... Інфармацыя ўдакладняецца, пакватэрны абход будзе ажыццёўлены ў светлы час дня», — напісаў Гладкоў.

Мясцовыя расейскія паблікі апублікавалі фота наступстваў прылёту па Бранскай вобласці.

«Пад удар патрапіла сяло Сушаны Клімаўскага раёна. Са слоў мясцовых жыхароў, было некалькі скідаў», - гаворыцца ў подпісе да фота.

Генеральны штаб і Міністэрства абароны Украіны пакуль не каментавала гэтую інфармацыю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках