4 лiпеня 2024, Чацвер, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ паказала ўнікальныя кадры спецаперацыі па вызваленні Змяінага

1
СБУ паказала ўнікальныя кадры спецаперацыі па вызваленні Змяінага

Бітва за востраў складалася з некалькіх этапаў.

Два гады таму ўкраінскія абаронцы вызвалілі Змяіную выспу ў Чорным моры. Служба бяспекі Украіны паказала ўнікальныя кадры спецаперацыі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.

У чэрвені 2022 года спецназаўцы цэнтра спецаперацый «А» СБУ разам з баявымі субратамі з ГУР Мінабароны і УСУ правялі ўнікальную і надзвычай важную аперацыю.

Спецаперацыя складалася з некалькіх этапаў і мела стратэгічнае значэнне, бо з таго часу пачалося паступовае выцясненне ворага з Чорнага мора.

«Спецаперацыя па вызваленні Змяінага стала прыкладам бязмежнай адвагі і прафесіяналізму нашых воінаў Сіл бяспекі і абароны Украіны. Памятаем Герояў Украіны, якія аддалі сваё жыццё ў гэтай бітве», - адзначылі ў СБУ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках