2 лiпеня 2024, aўторак, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рой БПЛА атакаваў Новаліпецкі металургічны камбінат у Расеі

4
Рой БПЛА атакаваў Новаліпецкі металургічны камбінат у Расеі

На тэрыторыі прадпрыемства прагрымела серыя выбухаў.

У Ліпецкай вобласці РФ заявілі аб нападзе ўкраінскіх дронаў на Новаліпецкі металургічны камбінат, які працуе на вайскова-прамысловы комплекс краіны-агрэсаркі. У выніку пашкоджаныя ўстаноўка раздзялення кіслароду, дах дома і хлява, таксама ўспыхнуў гараж.

Губернатар Ліпецкай вобласці Ігар Артамонаў у сваім Telegram-канале а 7 раніцы па мясцовым часе (і па Кіеве) заявіў, што «сёння выдалася няпростая і неспакойная ноч для ўсіх». З яго слоў, над прамысловай зонай Ліпецка збілі нібыта дзевяць БПЛА.

На месца падзення абломкаў прыбылі спецслужбы, ахвяр няма, заявіў Артамонаў.

«Адзін з фрагментаў упаў на дах жылога дома ў прыватным сектары. Ніхто не пацярпеў», - гаворыцца ў паведамленні губернатара.

РасСМІ пішуць, што атака на завод пачалася а другой гадзіне ночы і доўжылася больш за гадзіну.

Паводле іх звестак, усяго за гэты час на тэрыторыі камбіната ўпалі і ўзарваліся сем дронаў.

Адзін з упалых БПЛА пашкодзіў устаноўку падзелу кіслароду.

Яшчэ чатыры спрабавалі атакаваць будынак кіслароднай станцыі. Адзін таксама пашкодзіў гараж.

Гараж загарэўся, але ўзгаранне патушылі.

Таксама фрагмент збітага робата сапсаваў дах дома і хлява на вуліцы Ільіча, 17, сцвярджаюць расСМІ.

Як вядома, Новаліпецкі металургічны камбінат актыўна працуе на вайскова-прамысловы комплекс РФ. Сыравіна гэтага прадпрыемства выкарыстоўваецца для вырабу расейскіх ракет, артылерыі, БПЛА і г.д.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках