2 лiпеня 2024, aўторак, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Поспехі УСУ з'яўляюцца толькі пачаткам: Як можа павярнуцца сітуацыя на фронце

Поспехі УСУ з'яўляюцца толькі пачаткам: Як можа павярнуцца сітуацыя на фронце

Украінскія абаронцы пасунулі акупацыйнае войска на шэрагу кірункаў.

Тэндэнцыя паспяховых контратак УСУ на гарачых кірунках фронту будзе развівацца і надалей. Як расказаў ваенна-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка 24 каналу, апошнія поспехі УСУ істотна паўплывалі на дзеянні акупантаў.

Нядаўна стала вядома пра адкіданне ворага з пазіцый у раёне Ваўчанска і поспехі УСУ на Купянскім і Северскім кірунках у раёне Серабранскага лясніцтва. Таксама ўкраінскія абаронцы пасунулі акупацыйнае войска паблізу Тэрнаў і Ямполеўкі.

Каваленка мяркуе, што расейцы цяпер церпяць паразу ў тым ліку і таму, што ім даводзіцца пакідаць некаторыя кірункі без баяздольных падраздзяленняў, у выніку чаго ва УСУ атрымліваецца эфектыўна знішчаць ворага і атрымліваць перавагу на тым ці іншым адрэзку.

«Лімана-Купянскі кірунак – гэта была зона адказнасці групы войскаў “Цэнтр” (Расеі, – Главред). Але яшчэ ў кастрычніку іх перадыслакавалі пад Аўдзееўку. Яны і сёння прадаўжаюць удзельнічаць у наступальных дзеяннях на Пакроўскім кірунку. Таму Ліманскі кірунак застаўся без самых баяздольных падраздзяленняў. Паступова ўсю гэтую масу, якая там засталася, нашыя вайскоўцы пачынаюць знішчаць», – кажа аглядальнік.

Гэта адбылося і ў раёне Серабранскага лясніцтва і ў раёне Тэрнаў. Ваяры УСУ нават здолелі пашырыць сваю зону ўплыву і нанесці ворагу істотныя страты.

«Гэта толькі пачатак. Хоць пачалося ўсё ў кастрычніку, калі ў расейцаў не выстачыла рэсурсу і яны яго перадыслакавалі на іншы кірунак. Гэта чарговы раз даказваецца, што расейцам не стае чалавечага патэнцыялу. Адкуль яго забіраюць – там пачынаюцца цікавыя падзеі на карысць Сілаў абароны Украіны», – мяркуе Каваленка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках