2 лiпеня 2024, aўторак, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуціна паспрабуе адхіліць ад улады той, ад каго гэтага ніхто не чакае»

10
«Пуціна паспрабуе адхіліць ад улады той, ад каго гэтага ніхто не чакае»

Праца ўжо пачатая.

У планы Дональда Трампа ўваходзіць змена ўлады ў Расеі, паведаміў Ілля Панамароў са спасылкай на асобаў з атачэння кандыдата ў прэзідэнты ЗША. Расейскі апазіцыянер таксама адзначыў, што каманда Трампа ўжо шукае шляхі скідання Пуціна.

Інтэрв'ю Іллі Панамарова для канала «Сёння» можна паглядзець на YouTube.

Расейскі апазіцыянер перакананы, што Трамп, калі стане прэзідэнтам ЗША, будзе схіляць Украіну да перамоваў, і растлумачыў, як гэта будзе адбывацца: «У сілу свайго характару Трамп, па-першае, не згаджаецца з першай жа прапановай Пуціна, таму ён і сказаў, што яна з'яўляецца непрымальнай. Па-другое, будучы бізнэсмэнам, ён ведае, што першую прапанову сапраўды трэба адпрэчыць, таму ён сапраўды яе і адпрэчыць. Пытанне толькі ў тым, на якім пункце ён надумае спыніцца. Калі ў ягонай галаве будзе цяперашняя лінія фронту, то гэта горш. Калі ў ягонай галаве будзе, што Крым асобна, а ўсё астатняе – асобна, то гэты варыянт для Украіны прымальны».

Пасля гэтага Ілля Панамароў нечакана заявіў: «У любым выпадку будзе часовая пастанова аб перамір'і. Гэта зусім зразумела. Усё роўна нам трэба развязаць пытанне ўхілення Пуціна. Вось тут магу сказаць з таго, што я ведаю з зносінаў з камандай Трампа: Трамп дакладна разумее, што Пуціна трэба ўхіляць ад улады, і ён будзе над гэтым працаваць».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках