2 лiпеня 2024, aўторак, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея атакавала Кіеў ракетамі

5
Расея атакавала Кіеў ракетамі

Абломкі ўпалі на жылы дом.

У нядзелю, 30 чэрвеня, Расея атакавала Кіеў ракетамі. Адзначаецца, што спрацавала СПА, але яе абломкі ўпалі на жылы дом.

Як паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко, абломкі ракеты пашкодзілі шматпавярховік у Абалонскім раёне. З пашкоджанага дома былі эвакуяваныя 10 жыхароў, сказаў Клічко.

«Цяпер да медыкаў звярнуліся пяцёра пацярпелых. Усе – жанчыны, з вострай рэакцыяй на стрэс. Адна пажылая жанчына шпіталізаваная, іншым прапанаваная дапамога на месцы», – расказаў Клічко.

У пашкоджаным доме і каля яго прадаўжаюць працаваць экстранныя службы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках