У папулярным аграгарадку побач з Менскам прадаецца вялікі стылёвы дом
3- 4.06.2024, 11:27
- 5,472
Колькі каштуе?
Недалёка ад Менска прадаецца вялікі дом. Унутры зроблены стылёвы рамонт, праведзены камунікацыі, ёсць нават мэбля і тэхніка, піша realt.by.
Катэдж пабудавалі на два паверхі з газасілікатных блокаў у 2019 годзе. Размяшчаецца ён у аграгарадку Слабада ў Смалявіцкім раёне. Дах накрыты металам. Агульная плошча дома - 363,3 м².
На першым паверсе дома добраўпарадкаваны тры асобныя спальні, гасцёўня, санвузел, кухня-гасцёўня з выхадам на тэрасу.
Столі ў пакоях дасягаюць трох метраў, зроблены цёплыя вадзяныя падлогі. У кухні стаіць мэбля з масіву дуба, устаноўленая тэхніка.
Ацяпляюцца памяшканні на газе, уведзеныя цэнтральны вадаправод, а вось каналізацыя - мясцовая.
Участак знаходзіцца каля дарогі і займае 16,57 соткі. Тэрыторыя дагледжаная, тут растуць дрэвы і кусты.
Да Менска ўсяго 19 км. Недалёка знаходзіцца і горад-спадарожнік Смалявічы.
Кошт дома 163 тысячы даляраў.