28 верасня 2024, Субота, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BILD: Сілы абароны Украіны рыхтуюць новы ўдар па Крымскім мосце

3
BILD: Сілы абароны Украіны рыхтуюць новы ўдар па Крымскім мосце

Нямецкі аналітык назваў ключавыя прыкметы.

Сілы абароны Украіны рыхтуюцца да новага ўдару па Керчанскім мосце ў акупаваным Крыме. Да такой высновы прыйшоў аналітык нямецкага выдання BILD Юльян Рэпкэ.

Аналітык адзначае, што на мінулым тыдні Сілы абароны атакавалі ў Крыме расейскія паромы "Авангард" і "Канро Трэйдар". У РФ сцвярджаюць, што для ўдараў па іх Украіна выкарыстоўвала заходнюю зброю - ракеты ATACMS і Storm Shadow. Пры гэтым расейская сістэма СПА прагледзела іх.

Адзін з двух паромаў пайшоў на дно, іншы - атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. Абодва паромы, як адзначае Юльян Рэпкэ, ужо шмат гадоў курсуюць паміж Расеяй і анэксаванай паўвыспай.

У 2018 годзе, калі быў адкрыты Крымскі мост, патрэба ў іх выкарыстанні адпала, але яна зноў з'явілася пасля таго, як Сілы абароны знішчылі чыгуначную частку пераправы ў кастрычніку 2022 года і на некалькі тыдняў вывелі яе з ладу.

«Удары па паромах могуць быць прыкметай новай атакі на Крымскі мост. Паводле гэтай версіі, Украіна хоча зрабіць так, каб Расея не магла адразу зноў разлічваць на паромы як на замену чыгуначнага маршруту праз Керчанскую затоку. Пры гэтым застаецца незразумелым, калі і як украінскія вайскоўцы маюць намер зноў атакаваць Крымскі мост. Раней для гэтага выкарыстоўваўся замінаваны аўтамабіль і надводны беспілотнік», - піша выданне, прымаючы да ўвагі меркаванні вайсковых аглядальнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках