28 верасня 2024, Субота, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ абрынулі на расейцаў шквал агню: Рагозін б'е трывогу

3
УСУ абрынулі на расейцаў шквал агню: Рагозін б'е трывогу

На Паўднёвым фронце пачаліся перамены.

Былы кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін, які знаходзіцца ў зоне баявых дзеянняў з боку расейскага акупацыйнага войска, скардзіцца на пагаршэнне сітуацыі на Паўднёвым фронце для Расеі.

У сваім Telegram-канале ён піша, што дэфіцыт боепрыпасаў ва УСУ скончыўся, паколькі ўкраінскае войска скідвае на галаву расейскіх вайскоўцаў процьму набояў, піша dialog.ua.

Паводле ягоных слоў, УСУ накрываюць расейцаў вялікай колькасцю артылерыйскіх удараў з касетнымі боепрыпасамі, а таксама скідаюць набоі з дронаў і палююць за расейскай пяхотай і бранятэхнікай fpv-дронамі.

Больш за тое, дарогі, па якіх раней расейскія вайскоўцы перасоўваліся даволі бяспечна, зараз знаходзяцца пад агнявым кантролем УСУ.

Гаворка ідзе аб населеным пункце Мірнае недалёка ад Арэхава, дзе ўкраінскае войска насыціла фронт дронамі і ўвесь час атакуе супраціўніка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках