22 снежня 2024, Нядзеля, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал-маёр СБУ: Добраахвотнікі змогуць спакойна зайсці ў Беларусь

20
Генерал-маёр СБУ: Добраахвотнікі змогуць спакойна зайсці ў Беларусь
ВІКТАР ЯГУН

Лукашэнка адчыняе скрыню Пандоры.

Выданне «BBC Украіна» прааналізавала боегатоўнасць лукашэнкаўскага войска і здольнасць да новага паходу на Кіеў.

Як сёння ва Украіне ацэньваюць ваенны патэнцыял лукашэнкаўскага войска? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з экс-намеснікам кіраўніка Службы бяспекі Украіны, генерал-маёрам у запасе Віктарам Ягунам:

- Уся рэч у тым, што лукашэнкаўскае войска гэта, груба кажучы, 10 брыгад і сілавікі. Калі яны і ўступяць у баявыя дзеянні, то ўсё, што яны могуць зрабіць, гэта ўзяць адзін райцэнтр ва Украіне. Паўнавартасны фронт яны забяспечыць не могуць, яны нават не могуць быць другой лініяй, бо іх проста не стае для нейкіх шырокамаштабных аперацый. Патэнцыял у іх быццам бы і ёсць, але досведу баявых дзеянняў няма.

Цяпер Лукашэнка пайшоў на такую авантуру і дазволіў Расеі рэкрутынг грамадзян Беларусі, якія маюць за плячыма службу ў войску, у нейкіх спецпадраздзяленнях ці праваахоўных органах. Яны могуць падпісаць кантракт і мабілізавацца ў расейскае войска.

Нашто яму гэта трэба? Па-першае, гэта рэверанс у бок Расеі, маўляў, глядзіце, я аддаю вам сваіх людзей, колькі іх там будзе - не ведаю, але яны ёсць. А па-другое, у Лукашэнкі з'яўляецца пэўная колькасць людзей, якія маюць досвед баявых дзеянняў, калі яны, вядома, вяртаюцца пасля кантракту.

Пры гэтым Лукашэнка не ўлічвае некалькі чыннікаў: колькі людзей вернецца жывымі, а колькі прыедзе ў дамавінах, якая рэакцыя будзе на гэта ў мясцовага насельніцтва, ці будзе ў яго потым магчымасць глядзець у вочы людзям. Хаця, думаю, што яму ўсё адно, але сам факт ужо нешта будзе значыць.

Удзел беларускага войска ў вайне з Украінай не разглядаецца сур'ёзна на гэты момант з многіх прычын. Там шмат можна называць, пачынаючы ад эканамічных момантаў, што для Лукашэнкі гэта ўсё проста нявыгадна. Калі ён уступае ў вайну, то Украіна пачынае бамбіць яго нафтаперапрацоўчыя заводы, нейкія заводы вытворчасці зброі, а гэтыя цэлі значна бліжэй, чым дзе-небудзь за Уралам. І ад яго эканамічнага патэнцыялу, які і так не вельмі вялізны, наогул нічога не застанецца.

Гэта адкрывае скрыню Пандоры ў плане таго, што беларускія падраздзяленні, якія ваююць на баку Украіны, могуць спакойна заходзіць на тэрыторыю Беларусі і пачынаць якія-небудзь партызанскія дзеянні. Ці трэба гэта Лукашэнку? Ён думае, што дасць ім рады? Расея не змагла даць, калі аналагічныя падраздзяленні заходзілі на яе тэрыторыю ў Белгародскай і Курскай вобласці.

- У артыкуле асаблівая ўвага надаецца таму, што Расея вывезла з Беларусі шмат тэхнікі і боепрыпасаў. Наколькі ў гэтым плане беларускае войска забяспечанае ці яму проста няма чым ваяваць?

- Калі казаць пра боепрыпасы, то не думаю, што там усё вывезена. Запасы зменшыліся ў разы, гэта адназначна. Але калі лукашэнкаўскае войска будзе прымаць удзел у баявых дзеяннях, яны ж разлічваюць на лагістыку з боку Расеі, а не на сваю. Яна ж не будзе дзейнічаць аўтаномна, гэта будзе фактычна частка расейскага войска.

А ўсё астатняе, з тэхнікай і іншым - што Лукашэнку не трэба было, то ён скінуў у Расею, ачысціў склады. Не ведаю, ці атрымаў ён там нешта новае. Ну, дапусцім, далі яму гэтыя С-300, С-400 ці "Іскандэры", але, як паказвае практыка, гараць яны не горш, чым іншая тэхніка.

- Кіраўнік МЗС Літвы на мінулым тыдні заявіў, што Украіна мае права біць па расейскіх вайсковых мэтах на тэрыторыі Беларусі. Як вы думаеце, калі Расея збярэ ў Беларусі ваенны кулак для нападу на Кіеў, ці будуць УСУ прэвентыўна па ім біць?

- Вядома будуць, абавязкова. Ніхто і нішто бліжэй за 10 кіламетраў да мяжы з Украінай проста так не падыдзе.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках