20 чэрвеня 2024, Чацвер, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Са «Славянскага базару» эвакуявалі пяць тысячаў чалавек

29
Са «Славянскага базару» эвакуявалі пяць тысячаў чалавек

У рамках трэніроўкі.

У Віцебску правялі маштабную трэніроўку ратавальнікаў і ўсіх экстранных службаў абласнога цэнтра. Яна, як паведамляецца, прайшла ў рамках падрыхтоўкі да форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі і фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».

Сёлета ў вучэннях упершыню ўдзельнічалі больш за 5 тысячаў гараджанаў, дзякуючы чаму хацелі стварыць рэальную карціну эвакуацыі з глядзельнай залы ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Такую маштабную эвакуацыю віцебскія ратавальнікі правялі ўпершыню, зазначае прэс-служба МНС. Для яе задзейнічалі 16 адзінак тэхнікі і больш за 70 ратавальнікаў.

Сабраць такую аўдыторыю, як зазначаюць у МНС, было няпроста, аднак пры наяўнасці неабмежаванага адміністрацыйнага рэсурсу нічога немагчымага няма.

На легенду, пажар успыхнуў пасярод глядзельнай залы ў памяшканні радыёсеткі падчас канцэрту, «загарэлася» таксама на другім паверсе адміністрацыйнага корпуса.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках