29 снежня 2025, панядзелак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадрыдскі «Рэал» хоча набыць самага дарагога нямецкага футбаліста

Мадрыдскі «Рэал» хоча набыць самага дарагога нямецкага футбаліста
Фота: EFE

«Баэр» ацаніў яго на €150 млн.

Паўабаронца леверкузэнскага «Баера» Фларыян Вірц стаў мэтай мадрыдскага «Рэала» на лета 2025 года, піша Marca.

Паводле звестак выдання, 21-гадовы футбаліст дамовіўся з «Баэрам», што адыграе за яго яшчэ адзін сезон, а з «Рэалам» - аб пераходзе ў 2025-м.

Пры гэтым кантракт футбаліста з леверкузэнскім клубам разлічаны да лета 2027 года, а ў «Баэры» ў красавіку заявілі, што хочуць атрымаць за гульца не менш за €150 млн.

Партал Transfermarkt ацэньвае кошт Вірца на €130 млн - ён самы дарагі гулец бундэслігі і сёмы па кошце ў свеце.

Вірц быў прызнаны найлепшым гульцом бундэслігі ў мінулым сезоне, ён перамог з «Баэрам» чэмпіянат і Кубак Нямеччыны.

У нацыянальнай камандзе Нямеччыны паўабаронца правёў 18 матчаў і забіў адзін гол.

Вірц увайшоў у склад нацыянальнай каманды на Еўра-2024, які стартуе 14 чэрвеня.

Самым дарагім трансферам нямецкага гульца ў гісторыі з'яўляецца пераход Кая Хаверца з «Леверкузэна» ў «Чэлсі» за €80 млн у 2020 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках