3 лiпеня 2024, Серада, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзёрзкая атака: украінскія разведчыкі ўзялі ў палон некалькі дзясяткаў расейцаў

1
Дзёрзкая атака: украінскія разведчыкі ўзялі ў палон некалькі дзясяткаў расейцаў

Большасць з іх – «мобікі».

У выніку паспяховай вайсковай аперацыі разведчыкам брыгады аператыўнага прызначэння НДУ «Рубеж» здаліся ў палон некалькі дзясяткаў расейскіх акупантаў.

Аб гэтым паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Украіны 29 чэрвеня.

У МУС адзначылі, што большасць узятых у палон расейцаў – мабілізаваныя, якія «былі асуджаныя загінуць, аднак выбралі жыццё і склалі зброю».

Украінскія абаронцы аказалі палонным неабходную медычную дапамогу.

«Зверствы, забойствы цывільных, катаванні і здзекі з бяззбройных– шлях Расеі. Украінскія байцы – воіны, у якіх ёсць гонар і годнасць, таму яны гуманна абыходзяцца з палоннымі ворага», – адзначылі ў міністэрстве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках